Агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод сельгасарганізацый
Новости районаОбществоАгропром

Агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод сельгасарганізацый

Падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу 

Удзел у ім бралі ўсе сельгасарганізацыі Лунінеччыны. Найбольшую суму балаў атрымаў ААТ “Лунінскі”. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ермалёнак і галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Валянцін Калбоўскі павіншавалі калектыў адкрытага акцыянернага таварыства з перамогай. Яшчэ яны ўручылі дыплом і грашовае ўзнагароджанне інжынеру па ахове працы Віктару Абраўцу (на здымку) з пажаданнямі і ў далейшым клапаціцца пра людзей і ствараць для іх належныя бяспечныя ўмовы на рабочых месцах.

Марыя ЯРАХОВІЧ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть