Будаўніцтва вытворчых памяшканняў у сельгасарганізацыях Лунінецкага раёна — ААТ “Вулькаўскі світанак” і ДзП “Велута”
Новости районаОбществоАгропром

Будаўніцтва вытворчых памяшканняў у сельгасарганізацыях Лунінецкага раёна — ААТ “Вулькаўскі світанак” і ДзП “Велута”

На працягу апошніх год у сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна праводзіцца будаўніцтва новых жывёлагадоўчых памяшканняў. Яшчэ часцей у гаспадарках займаюцца рамонтам ці рэканструкцыяй існуючых састарэлых будынкаў малочнатаварных ферм.

– Рамонт існуючых памяшканняў абыходзіцца танней, чым будаўніцтва новых, таму і з’яўляецца актуальным для многіх арганізацый. Клопаты па рэканструкцыі малочнатаварных ферм закранулі больш як палову сельгаспрадпрыемстваў Луні-неччыны, – расказвае намеснік начальніка райсельгасхарчу райвыканкама Алег Багук. – На аб’ектах праводзіцца замена састарэлых вокнаў і дзвярэй, кармавых сталоў, часткова ці поўнасцю абнаўляюць дах, падлогу і сцены, камплектуюць сучасныя сістэмы водаправода і выдалення гною, праводзіцца мадэрнізацыя даільных залаў і замена абсталявання. Гэта дазваляе палепшыць умовы ўтрымання статкаў, дае магчымасць паступова нарошчваць пагалоўе буйной рагатай жывёлы і павышаць яго прадуктыўнасць. Зводзіцца да мінімуму выкарыстанне ручной працы. У канечным выніку павышаецца эфектыўнасць работы жывёлагадоўчай галіны раёна ў цэлым.

Яскравым прыкладам станоўчай работы ў дадзеным накірунку з’яўляецца ААТ “Вулькаўскі світанак”, дзе рэканструяваны дзве малочнатаварныя фермы і запланавана будаўніцтва трэцяй на тэрыторыі далучанай да іх стратнай гаспадаркі “Азярніца”. На сённяшні дзень у акцыянерным таварыстве ўтрымліваецца 15 працэнтаў раённага пагалоўя буйной рагатай жывёлы, надой складае амаль пятую частку ад агульнага па сельгасарганізацыях Лунінеччыны. За апошнія тры гады грамадскі статак павялічыўся на 4 працэнты, а вытворчасць малака – на 16 працэнтаў, што абумоўлена ростам прадуктыўнасці жывёлы. І важную ролю ў гэтым адыгрываюць якасныя ўмовы ўтрымання, строгая тэхналогія і зладжанасць у рабоце зацікаўленых службаў. 

На будаўніцтва і рэканструкцыю МТФ “Доўгае” было затрачана 5 мільёнаў 862 тысячы рублёў. Паказчыкі за 2021 год, пасля ўвядзення аб’-екта ў эксплуатацыю, парадавалі, аддача ёсць. Статак пабольшаў на 44 працэнты, а аб’ём вытворчасці малака павялічыўся амаль у 2 разы. Калектыў фермы клапоціцца пра высокую якасць прадукцыі, што таксама ўплывае на атрыманне дадатковай выручкі.

У дзяржаўным прадпрыемстве “Велута” да 2021 года не было памяшканняў, адпавядаючых сучасным патрабаванням. З уводам у эксплуатацыю новага жывёлагадоўчага комплексу ў вёсцы Навасёлкі вытворчасць малака павялічылася на 26 працэнтаў. Галоўным чынам гэта адбылося з-за стварэння належнага догляду за жывёлай і добрых умоў, і, як след, павышэння прадуктыўнасці статка, бо ў цэлым яго пагалоўе павялічылася толькі на 4 працэнты.

Атрымаць высокую рэнтабельнасць прадукцыі жывёлагадоўлі даволі складана, у вытворчасці мяса і малака за-дзейнічана шмат састаўляючых. Гэта сумесная работа аграрыяў з навукова-практычнымі цэнтрамі па развіццю селекцыі і генетыкі, круглагадовая забяспечанасць якаснымі і пажыўнымі кармамі, адказнае стаўленне людзей да выканання сваіх абавязкаў на кожным участку. Але ўся стараннасць дасць плён толькі ў тым выпадку, калі жывыя істоты будуць утрымлівацца не скучана, у сухіх, цёплых і вентыліруемых памяшканнях, працэс даення пройдзе ў адпаведнасці з усімі нормамі. Стварыць такія ўмовы для гадаванцаў імкнуцца на Лунінеччыне, рыхтуючы ім “наваселлі” ў камфортных “кватэрах”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть