Дапамога да школы. У Лунінецкім раёне выдаткавана больш за 260 тыс. руб.
Новости районаОбществоОбразованиеШкольный дневник

Дапамога да школы. У Лунінецкім раёне выдаткавана больш за 260 тыс. руб.

Штогод напярэдадні новага навучальнага года асобным катэгорыям сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, аказваецца матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку да школы. Аб такой падтрымцы з боку дзяржавы папрасілі расказаць начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірыну Семянчэнка:

– Названая выплата прадугледжана ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гг.» на кожнага хлопчыка ці дзяўчынку, якія вучацца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі). Памер складае да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, дзеючага на 1 жніўня 2023 г. Сёлета гэта сума складае 109 рублёў 32 капейкі на аднаго школьніка.

Усяго на Лунінеччыне аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымаюць 1166 мнагадзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца 2208 хлопчыкаў і дзяўчынак. На гэтыя мэты з мясцовага бюджэту выдаткаваны 267 тысяч 847 рублёў. Па традыцыі спісы рыхтавалі калектывы навучальных устаноў, куды бацькі прадастаўлялі неабходныя дакументы. Фактычна сродкі ўжо выплачаны 1072 мамам і татам, каб падрыхтаваць 2006 школьнікаў. Астатнія сумы пералічым бліжэй да 1 верасня, калі адбудзецца залічэнне навучэнцаў у першыя і дзясятыя класы.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть