Даплата да дапамогі па цяжарнасці і родах (Лунінецкі раён)
Новости районаОбщество

Даплата да дапамогі па цяжарнасці і родах (Лунінецкі раён)

У мэтах дэталізацыі парадку выплаты даплаты па цяжарнасці і родах працуючым грамадзянам пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2017 г. №952 унесены змяненні ў пункты 5, 16 і 30 Палажэння аб парадку забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родах.

Даплата ўяўляе сабой розніцу паміж дапамогай па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3 год (вылічваецца ў адпаведнасці з пунктамі 2-7 артыкула 13 Закона №7-З “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”, а таксама згодна з артыкуламі 21 і 22 Закона №9-З “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый”) за перыяд з дня нараджэння немаўляці па дзень, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах, і памерам выплачанай дапамогі па цяжарнасці і родах за перыяд, засведчаны лістком непраца-здольнасці, па ўсіх месцах яго назначэння ў агульнай складанасці. Даплата ажыццяўляецца па адным месцы назначэння дапамогі пасля заканчэння перыяду, устаноўленага лістком непрацаздольнасці, пры ўмове назначэння маці ці бацьку (айчыму), іншаму сваяку ці члену сям’і дзіцяці дапамогі па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3 год. Тым, хто працуе па сумяшчальніцтве, даплата робіцца па асноўным месцы работы. Калі жанчына пасля атрымання дапамогі па цяжарнасці і родах звольнілася, даплату яна будзе атрымліваць па ранейшым месцы работы.

Каб разлічваць на даплату, варта паклапаціцца пра дакументы. Іх, а таксама ўсю іншую неабходную інфармацыю можна ўдакладніць у нашай службе па адрасе: г. Лунінец, вул. Коласа, 50. Тэл.: 20-287, 20-107, 20-583.

Ірына ЧЫСЦЯКОВА, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть