Датэрміновае галасаванне ў Лунінецкім раёне
Новости районаОбществоЕдиный день голосования

Датэрміновае галасаванне ў Лунінецкім раёне

Электаральная кампанія-2024 у Беларусі падыходзіць да кульмінацыі. 20 лютага стартавала датэрміновае галасаванне. Выбаршчыкі, у якіх не будзе магчымасці завітаць на свае ўчасткі ў асноўны дзень – 25 лютага, могуць аддаць голас за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў 29-га склікання.

Датэрміновае галасаванне працягнецца да суботы, 24 лютага, уключна. Выбарчыя ўчасткі адкрыты з 12.00 да 19.00 без перапынку на абед. Жыхары Лунінеччыны атрымаюць некалькі бюлетэняў – па выбарах дэпутатаў у Парламент, а таксама ў абласны, раённы, гарадскі і сельскі Саветы дэпутатаў. 

У назначаны час адчыніліся дзверы на ўчастку для галасавання №7, размешчаным у політэхнічным каледжы. Адной з першых сюды завітала Таццяна Чарнавокая.

– Так сталася, што на выхадныя планую паехаць да дачкі ў Гродна, таму вырашыла прагаласаваць датэрмі-нова, – падзялілася Таццяна Міхайлаўна. – Уважліва азнаёмілася з усімі кандыдатамі, і выбар спыніла, па маім меркаванні, на самых актыўных, ініцыятыўных і адказных.

Выканаць грамадзянскі абавязак упершыню ў жыцці выпала Аліне Кавальчук з Петрыкава (на здымку). На памяць дзяўчыне уручылі сувеніры з сімволікай Рэспублікі Беларусь.

– Лічу, што галасаваць трэба абавязкова, – пад-крэслілі навучэнкі каледжа. – Будучыня Радзімы – за моладдзю, якая ўплывае на яе развіццё і рух наперад. Кожны голас важны!

Ва ўчастковай камісіі расказалі, што каб атрымаць бюлетэні, неабходна прад’явіць дакумент, які засведчвае асобу. Разам з пашпартам і ID-картай гэта могуць быць ваенны ці студэнцкі білет, вадзіцельскае, пенсійнае або пасведчанне інваліда пры наяўнасці фота, а таксама даведкі органа ўнутраных спраў. Калі прозвішча чалавека няма ў спісах, але ён зарэгістраваны на дадзенай тэрыторыі, яго дадаткова ўключаць у якасці выбаршчыка. Дарэчы, удакладніць звесткі можна самастойна, звярнуўшыся ў камісію. Завітаць загадзя трэба і ў выпадку, калі рэгістрацыя і месца фактычнага пражывання не супадаюць. Пры гэтым грамадзяніну неабходна прадаставіць дакумент, які пацвярджае пражыванне на дадзенай тэрыторыі. Аднак зрабіць удакладненні варта да асноўнага дня галасавання.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ. Фота аўтара.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть