Добраўпарадкаванне тратуараў у Лунінцы
Новости районаОбщество

Добраўпарадкаванне тратуараў у Лунінцы

Работнікі камунальнай службы прыступілі да добраўпарадкавання тратуараў каля шматпавярхоўкі №4 па вуліцы Чырвонай у Лунінцы.

Нагадаем, што “Лунінецкія навіны” па просьбе неабыякавых чытачоў у адной з ліпеньскіх публікацый звярнулі ўвагу на стан асфальтавай дарожкі каля жылога дома і наяўнасць так званай народнай сцежкі побач. Рэдакцыя пазней атрымала адказ, што работы запланавана зрабіць да канца жніўня.

Сваё слова спецыялісты ЖКГ стрымалі і, нягледзячы на небывалую спякоту, штодня вырашаюць акрэслены фронт задач. Няма сумненняў, што хутка тут будзе цалкам добраўпарадкаваная тэрыторыя.

Фота Аляксандра КОЎКІ.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть