Граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны лунінчане
Граматай Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта ЎЗНАГАРОДЖАНЫ:
Аляксей Сяргеевіч ВАШЧЫЛКА, старшы эксперт экспертна-крыміналістычнага сектара па Лунінецкім раёне, за высокія паказчыкі ў працоўнай дзейнасці і ў сувязі з 10-годдзем з дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь;
Любоў Емяльянаўна ГУТАРАВА, старшы матрос-выратавальнік Лунінецкага выратавальнага паста на вадаёме Баханова Брэсцкай абласной арганізацыі РДГА “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах”, за добрасумленную і плённую працу і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння;
Аляксандр Георгіевіч РАДЗІЯНОВІЧ, дырэктар Лунінецкага КУП ВКГ “Водаканал”, за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення Лунінецкага раёна.
Старшыня Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта аб’явіў Падзяку:
калектыву Лунінецкага раёна электрычных сетак філіяла «Пінскія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга», за актыўны ўдзел у раённым суботніку, навядзенні парадку і ў добраўпарадкаванні г. Лунінца.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram