Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Хрысціянам Лунінеччыны, якія 25 снежня святкуюць Нараджэнне Хрыстова

Хрысціянам Лунінеччыны, якія 25 снежня святкуюць Нараджэнне Хрыстова

Хрысціянам Лунінеччыны, якія 25 снежня святкуюць Нараджэнне Хрыстова

Хрысціянам Лунінеччыны, якія 25 снежня святкуюць Нараджэнне Хрыстова Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і вернікі Рымска-каталіцкай і іншых хрысціянскіх цэркваў Лунінеччыны! Ад усёй душы віншуем вас са светлым святам!

Для хрысціян усяго свету Ражство Хрыстова – гэта свята дабра, міру і святла, калі паўсядзённыя зямныя клопаты адступаюць на другі план, сэрца напаўняецца верай і любоўю. Калядныя званы нагадваюць нам пра перамогу ісціны, пра вышэйшыя духоўныя каштоўнасці, абуджаюць любоў да бліжняга. Урачыстыя дні аб’ядноўваюць сем’і, падахвочваюць шчыра і ўважліва ставіцца да ўсіх, хто мае ў гэтым патрэбу.

Няхай Віфлеемская зорка заўсёды асвятляе шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця. Сардэчна жадаем моцнага здароўя, дастатку, верных сяброў і міру над галавой! Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць дабрабыт, узаемаразуменне, цяпло і радасць, азораныя святлом каляднай свечкі, любоўю родных і блізкіх, цяплом дамашняга ачага!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.


← Предыдущая новость Следующая новость →