Новости районаОбществоЭкология
Куды вяскоўцам здаваць другасную сыравіну? (Лунінецкі раён)
У нумары газеты «ЛН» за 8 красавіка прачытала публікацыю аб «другім жыцці» адходаў. Я таксама хачу ўнесці ўклад у добрую справу, але не ведаю, дзе ў нашай вёсцы займаюцца зборам?
Галіна Андрэеўна. в. Вічын.
Адказвае дырэктар філіяла «Аптова-рознічнае аб’яднанне» райспажыўтаварыства Валянціна Пятрыніч:
– У Вічыне, як і іншых населеных пунктах раёна, ёсць магазіны нашага філіяла. У кожнай гандлёвай кропцы ажыццяўляецца прыём макулатуры, шклабою і поліэтылену. Калі гутарка ідзе пра вя-лікія аб’ёмы (ад 500 кіла-грамаў і больш), то можна пакінуць заяўку – мы дапаможам з транспартам.