Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Куфар захоўвае ўспаміны… Спецпраект «Сямейная рэліквія» (Лунінецкі раён)

Куфар захоўвае ўспаміны… Спецпраект «Сямейная рэліквія» (Лунінецкі раён)

Куфар захоўвае ўспаміны… Спецпраект «Сямейная рэліквія» (Лунінецкі раён)

У кожным доме існуюць свае традыцыі, што перадаюцца ад старэйшага пакалення малодшаму. Аб’ядноўваюць сям’ю агульныя інтарэсы, сумесная праца, любоў. З першых год жыцця трэба выхоўваць павагу да сваіх продкаў. Памяць і веданне мінулага, запаўняючы свет, робяць яго цікавейшым і лепшым.

Кажуць, што ў кожнай рэчы ёсць душа. Яна захоўвае цяпло чалавечых рук, што дакраналіся да яе, энергетыку майстра, нейкую аўру сям’і, таямніцу. Асаблі-ва старыя рэчы – нямыя сведкі жыцця нашых продкаў.

У доме маёй прабабулі стаіць вялікі драўляны куфар. Краі яго аздоблены металічнымі пласцінамі, з паўкруглай крышкі звісае замок, унізе прымацаваны чатыры маленькія колы. Ад часу фарба на куфры патрэскалася, а месцамі сцерлася. Ён накрыты прыгожым вышываным абрусам.

Прадмет побыту дастаўся маёй прабабулі Ульяне Данілаўне ад яе маці, Еўдакіі Рыгораўны, а ёй, па словах родных, – ад яе маці. Цяпер маёй прабабулі 84 гады. Аднойчы папрасіла ад-крыць куфар, каб паглядзець, што там ляжыць. І ўсвядоміла: гэта не проста рэчы, а цэлае жыццё. Аказалася, пра кожную прабабуля можа расказваць гадзінамі!

Час бяжыць хутка. Трэба як мага больш часцей бываць разам са сваімі роднымі і блізкімі, каб занатаваць дарагія ўспаміны мінулага нашай сям’і.

Вядома, у сэрцы памяць жыве даўжэй, чым у рэчах. Але як прыемна дакрануцца да прадметаў даўніны, адчуваць іх веліч і ведаць, што калісьці нашы продкі карысталіся імі ў побыце…

Эмілія Быкава, вучаніца 6 «А» класа СШ №1 г. Мікашэвічы.

← Предыдущая новость Следующая новость →