На тэрыторыі Лунінецкого раёна летась зарэгістравана 120 злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій
Новости районаПроисшествия

На тэрыторыі Лунінецкого раёна летась зарэгістравана 120 злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій

На тэрыторыі раёна летась зарэгістравана 120 злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, на май 2021-га – 21.
Ад крадзяжоў з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі ў асноўным пацярпелі грамадзяне ва ўзросце ад 26 да 50 год. Часцей зламыснікі прадстаўляліся супрацоўнікамі банка і пад рознымі падставамі атрымлівалі неабходныя звесткі для ажыццяўлення несанкцыянаванага грашовага пераводу з плацёжнай карты.
Таксама злачынцы ад імя патэнцыйных пакупнікоў на сэрвісе «Kufar.by» для атрымання аплаты за тавар адпраўлялі спасылку на падроблены сайт, які знешне падобны з ??сэрвісам Інтэрнэт-банкінгу, пошты і гэтак далей. Рэгістраваліся выпадкі аплат у магазінах з дапамогай бескантактнай карты, знойдзенай або выкрадзенай. Таму пры выяўленні, што ваш плацёжны сродак згублены ці выкрадзены, тэрмінова заблакіруйце яго.

Да любых аперацый з выкарыстаннем банкаўскай карты трэба адносіцца максімальна ўважліва і асцярожна. Для аплаты пакупак у інтэрнэце аформіце асобную і не захоўвайце на ёй шмат грошай. Калі вам даслалі спасылку на электронную пошту, у месенджар або SMS-паведамленнем, то, незалежна ад таго, хто даслаў, нават калі гэта сябар, знаёмы, дзяржаўны орган або арганізацыя, з якімі вядзеце перапіску, ці абсалютна незнаёмы чалавек, перш чым яе адкрываць, асабліва ўважліва праверце даменнае імя. Калі сумняваецеся, праверце спасылку. Зрабіць гэта можна, адшукаўшы ў інтэрнэце афіцыйны сайт і дату рэгістрацыі дамена (у фішынгавых звычайна ад некалькіх дзён да некалькіх месяцаў) на спецыялізаваных інтэрнэт- рэсурсах. Калі рэсурс аказаўся падробленым, адмоўцеся ад правядзення якіх-небудзь аперацый.
Калі ўсё ж перадалі дадзеныя, то ў тэрміновым парадку заблакіруйце карту, патэлефанаваўшы ў банк або тры разы ўвядзіце няправільны пароль. Пры выяўленні махлярства звяртайцеся ў праваахоўныя органы з адпаведнай заявай.

Пры выяўленні выпадкаў махлярства з выкарыстаннем фішынгавых старонак, падобных на арыгінальны рэсурс, рабіце скрыншоты, каб у адрасным радку быў бачны адрас, і перапісак з ашуканцамі.
Ніколі не губляйце пільнасць!

Павел ПАЎЛОВІЧ,
першы намеснік начальніка РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть