«Нашы дзеці». Дэпутат завітаў у дом сямейнага тыпу ў Мікашэвічах
Новости районаОбщество

«Нашы дзеці». Дэпутат завітаў у дом сямейнага тыпу ў Мікашэвічах

У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Насеня наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Мікашэвічах.

Прыемным сюрпрызам для ўсіх дамачадцаў стаў сяброўскі візіт парламентарыя. Госць па-віншаваў сям’ю Манойленкаў з надыходзячымі святамі, уручыў усім навагоднія падарункі і выказаў прыёмным бацькам Вользе і Вячаславу падзяку за выхаванне дзяцей.

– Няхай 2022 год прынясе незабыўныя ўражанні, няхай ваш дом заўсёды будзе напоўнены радасцю, а сэрца – шчасцем і ўдзячнымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі Беларусі, – павіншаваў дарослых і дзяцей Анатоль Насеня.

Атмасфера ў гэтым доме была больш, чым сямейная, бо тут сабраліся людзі, якіх аб’яднала любоў да дзяцей. Да дабрачыннай акцыі далучыліся выхаванцы ЦДТ Мікашэвічы, якія падарылі ўсім прысутным цудоўны канцэрт.

Фота з архіва Анатоля Насені



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть