Навагодні настрой у рамках кампаніі «Нашы дзеці» ствараюць у Лунінецкім раёне
Дабрачынны ранішнік у рамках кампаніі «Нашы дзеці» прайшоў у Лунінецкім ЦДТ.
На яго запрасілі хлопчыкаў і дзяўчынак з прыёмных і апякунскіх сем’яў, а таксама дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Цёплых слоў у сваім прывітанні не шкадавала намеснік начальніка аддзела па адукацыі Алена Кузьміч. Работнікі ўстановы адукацыі падрыхтавалі для ўсіх цікавае навагодняе відовішча і ўручылі салодкія падарункі.
У святочныя дні адчуць навагоднюю казку хочацца кожнаму. Добра разумеюць гэта
ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
на чале з дырэктарам Тамарай Патурай.
Па словах кіраўніка, сардэчныя су- стрэчы для падапечных ладзяць спецыялісты двух аддзяленняў – дзённага знаходжання для маладых інвалідаў і суправаджальнага пражывання, а таксама кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Акрамя таго, арганізавана выдача салодкіх падарункаў для дзетак з праблемамі па здароўю. Лунінчане за імі прыходзяць у ТЦСАН у райцэнтры, жыхары Мікашэвіч – у мясцовы філіял, а вось вяскоўцы – у сельвыканкамы. Сродкі на набыццё пачастункаў выдзелены з раённага бюджэту.