Новости районаОбщество
Не стало талантливого педагога Александра Хавдеева
Не стало Александра Петровича Хавдеева – талантливого педагога, поэта и исследователя.
Скорбим вместе с родными и близкими.
АЛЯКСАНДРУ ПЯТРОВІЧУ ХАЎДЗЕЕВУ
Неспадзявана твой скончыўся шлях.
Шлях на зямлі быў напруджана-хуткі.
Быццам бязлітасна ранены птах
Воблачкам стаў за хвіліну да “Хуткай”.
Колькі Ты нам аптымізму дарыў,
Шчырых усмешак і баечак-жартаў!
Быццам вясёлкай ў паэзіі плыў,
Быў у прыродзе захіснік упарты.
Што зараз словы?! Цябе не падняць.
Страту тваю не аболіць пры гэтым.
Вучням, настаўнікам, родным, паэтам
Сонца душы тваёй не пераняць.
Забраў з сабою і думкі, і мары,
Тыя, што нам не спаведаў усе.
Слёзная ў смутку і роспачы хмара
Горад ахутала ўвесь пакрысе.
Валянціна Трухнова.