Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Нюансы тэхагляду

Нюансы тэхагляду

Нюансы тэхагляду

Набыў аўтамабіль. Папярэдні гаспадар прайшоў сёлета тэхагляд. Ці можна зрабіць перанос адметкі?

Віктар ВАСІЛЬЕЎ.
г. Лунінец.

Адказвае інжынер па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху філіяла УП «Белтэхагляд» Віталь Цыпкевіч:

– На падставе пункта 25 Палажэння аб парадку правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2008 г. № 630 у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2020 г. № 381 УП «Белтэхагляд» ажыццяўляе перанос адпаведнай інфармацыі на новы бланк дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Адпаведная працэдура робіцца па заяве заказчыка ў наступных выпадках:

  • калі адбылася змена рэгістрацыйнага знака транспартнага сродку, у тым ліку пры змене ўласніка;
  • калі дазвол згублены або пашкоджаны ў перыяд тэрмiну яго дзеяння.

 Для выдачы новага дакумента супрацоўніку УП “Белтэхагляд” неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

  • запоўненая і падпісаная заява;
  • пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхпашпарт);
  • дакумент, які засведчвае асобу заяўніка;
  • папярэдні дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Кошт новага дазволу – 10 рублёў 20 капеек. Аплаціць можна ў банку ў банку, на пошце ці самастойна ў сістэме «Разлік» АРІП. Алгарытм дзеянняў: Аплата паслуг – Сістэма «Разлік» (АРІП) – Іншыя плацяжы – Белтэхагляд – Паслуга (перанос інфармацыі). Указаць трэба серыю і нумар тэхпашпарта транспартнага сродку з абавязковым указаннем імя па бацьку.

← Предыдущая новость Следующая новость →