Новости районаОбществоОбразование
Падарожжа вучняў з Багданаўкі ў Пінск
Мы, адзінаццацікласнікі ДУА"Багданаўская сярэдняя школа Лунінецкага раёна", адправіліся ў падарожжа ў суседні горад Пінск. Усяго нас было шасцёра: пяцёра вучняў і класны кіраўнік. Падарожжа было запланавана з мэтай наведаць знакамітую фабрыку па вытворчасці мэблі "Пінскдрэў".
У ходзе экскурсіі мы даведаліся шмат цікавага пра гэта прадпрыемства ,нам расказалі яго гісторыю з моманту заснавання і да сённяшняга дня. Не менш цікава было даведацца і аб прафесіях,якія ёсць на прадпрыемстве.
Паколькі холдынгавая кампанія"Пінскдрэў"пастаянна развіваецца,пашыраецца і мадэрнізуецца вытворчасць,будуюцца новыя фабрыкі,то і расце неабходнасць прадпрыемства ў кваліфікаваных кадрах: інжынерах-тэхнолагах,інжынерах-механіках,столярах,станочніках,абойшчыках мэблі,швеях і многіх іншых.Мы нават даведаліся,у якіх навучальных установах нашай краіны можна атрымаць такія прафесіі.
Пасля экскурсіі пайшлі на прыстань і сталі чакаць цеплаход,каб пакатацца па прыгожай палескай рацэ Піне. Я яшчэ ніколі не адчувала сябе такой шчаслівай,як у час экскурсіі на цеплаходзе,бо здзейснілася запаветная мара.
Дар'я Ярмольчык, 11 клас Багданаўскай СШ