Паважаныя землякі! Прыміце сардэчныя віншаванні са знамянальнай датай – 575-годдзем горада Лунінца!
Паважаныя землякі! Прыміце сардэчныя віншаванні са знамянальнай датай – 575-годдзем горада Лунінца!
Дзень нараджэння горада – гэта наша агульнае свята, якое аб’ядноўвае ўсіх без выключэння, хто любіць Лунінец і шчыра клапоціцца аб яго дабрабыце.
За сваю гісторыю горад прайшоў шлях ад маленькай вёсачкі ў палескай глыбінцы да сучаснага горада, які мае свой непаўторны вобраз. Сёння райцэнтр дынамічна развіваецца, валодае значным эканамічным і культурным патэнцыялам. Год ад года ён становіцца больш прыгожым.
Твар любога горада вызначаюць яго жыхары. Вы, шаноўныя землякі, заслугоўваеце асаблівай удзячнасці за ўсё, што робіце для нашага краю. Поспех і росквіт Лунінца – вынік сумеснай добрасумленнай працы рабочых і будаўнікоў, настаўнікаў і ўрачоў, прадстаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, культуры, сацыяльнай сферы, прадпрымальнікаў – усіх, хто аддае свае талент і майстэрства роднаму гораду.
Звяртаючыся да вас, дарагія землякі, мы гаворым вялікі дзякуй за адказныя адносіны да прафесійных абавязкаў, за дапамогу, за любоў да малой радзімы.
Дарагія лунінчане!
Прыміце пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і радасці! Няхай наш горад застаецца вечна маладым і квітнеючым! Няхай пануюць тут спагада, дабрыня, цеплыня людскіх сэрцаў!
Са святам, дарагія гараджане!
З днём нараджэння, Лунінец!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.