Новости районаОбществоМолодежьШкольный дневник
Першавераснёўскі званок у Дзятлавічах
Душэўна прайшла ўрачыстая лінейка ў Дзятлавіцкай сярэдняй школе.
Разам спявалі гімн, слухалі віншаванні ад дырэктара Аляксандра Баўкуновіча і старшыні сельвыканкама Кацярыны Гасюк. Прынялі ў сваю школьную сям'ю 26 першакласнікаў (іх, дарэчы, у 2 разы больш, чым выпускнікоў). Малышы, яшчэ крыху саромеючыся такой увагі, чыталі вершы. Радасна свяціліся твары бацькоў, настаўнікаў, вучняў. Зразумела, што вучоба - гэта не простая справа, але як жа прыемна ў верасні вяртацца ў сцены роднай школы!
Станіслаў ЕМЕЛЬЯНОВІЧ, член гуртка "Юны карэспандэнт".
Подписывайтесь на наш канал в Telegram