Пракурор Брэсцкай вобласці і старшыня Камітэта дзяржкантролю Брэстчыны правядуць у Лунінцы прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію»
Новости районаОбществоПрямая линия

Пракурор Брэсцкай вобласці і старшыня Камітэта дзяржкантролю Брэстчыны правядуць у Лунінцы прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію»

17 чэрвеня 2022 года адбудуцца сумесны выязны прыём грамадзян і “прамая лінія” з удзелам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Аксанай Мікалаеўнай ЦЫЛЬКО і пракурора Брэсцкай вобласці Віктара Дзмітрыевіча КЛІМАВА, у ходзе якіх жыхары Лунінеччыны могуць паведаміць факты парушэння заканадаўства і выпадкі безгаспадарчасці, выказаць прапановы па рабоце афіцыйных асоб, а таксама мясцовай “вертыкалі” ўлады, кантралючых і наглядных органаў. Усе звароты будуць разгледжаны, выкладеныя факты атрымаюць аб’ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.

“Прамая лінія” пройдзе з 12.00 да 13.00 па тэлефоне 3-13-70, па яе заканчэнні з 13.00 да 14.00 у райвыканкаме (каб. 213) адбудзецца прыём грамадзян.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца 16 чэрвеня з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 2-13-08.

 

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть