Новости районаОбществоЭкономика
Работнікі Беларускай чыгункі адзначаюць сваё прафесійнае свята
Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнага транспарту! Ад усёй душы віншуем з прафесійным святам!
Вы працуеце ў адной з найважнейшых галін народнай гаспадаркі. Эфектыўная работа чыгуначнага транспарту была і застаецца асновай стабільнага эканамічнага развіцця Лунінеччыны. Дзякуючы прафесіяналізму і высокай адказнасці, забяспечваюцца своечасовыя перавозкі грузаў, захоўваюцца бяспека руху цягнікоў і высокі ўзровень
абслугоўвання пасажыраў.
Цёплыя словы адрасуем ветэранам галіны. Яны заклалі слаўныя працоўныя традыцыі, якія годна працягвае цяперашняе пакаленне чыгуначнікаў.
Жадаем усім моцнага здароўя, святочнага настрою, сямейнага дабрабыту, чыстых шляхоў і ўдзячных пасажыраў!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.