Руслан АРАШКЕВІЧ з Вічына: «Армія – выдатная школа сталення»!
Новости районаОбществоПрисяга

Руслан АРАШКЕВІЧ з Вічына: «Армія – выдатная школа сталення»!

«Армія – выдатная школа сталення»! Так лічыць Руслан АРАШКЕВІЧ з Вічына, які вярнуўся дамоў пасля праходжання тэрміновай воінскай службы.

Апошні год юнак правёў у радах 5-ай асобнай брыгады спецыяльнага назначэння ў Мар’інай Горцы. Да атрымання павесткі з міжрайваенкамата паспеў вывучыцца на інжынера-механіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Першыя прафесійныя навыкі ў якасці майстра прымяніў на чыгунцы ў Слуцку.

– У арміі ж асвоіў спецыяльнасць разведчыка-кулямётчыка, – расказвае малады чалавек. – Успамінаючы гэты перыяд, адзначу, што найбольш складана давялося ў першыя два месяцы службы, прычым, больш у фізічным плане. А потым усё пайшло значна лягчэй… Апасенняў перад выкананнем абавязку Радзіме ўвогуле не было. Лічу, што армія загартоўвае характар, выпрабоўвае на трываласць і сілу духу.

Са сваімі планамі на бліжэйшую перспектыву Руслан пакуль не вызначыўся. Але сёння ўжо можа смела даваць парады будучым абаронцам Айчыны: развіваць маральна-псіхалагічную ўстой-лівасць, трэніраваць фізічную загартоўку, праяўляць ініцыятыву і выконваць самае галоўнае – воінскую дысцыпліну. Усё гэта ў спалучэнні з дапамогай камандзіраў і падтрымкай саслужыўцаў паў-плывае на тое, каб ад арміі засталіся самыя лепшыя ўспаміны.

Матуля Наталля Уладзіміраўна, тата Дзмітрый Рыгоравіч, малодшыя брат Максім і сястра Насця ганарацца такім сынам і братам. Шчырую радасць ад сустрэчы яны жадаюць адчуць усім бацькам, якія ў гэтыя дні чакаюць сваіх салдат дамоў.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ. Фота аўтара.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть