Шаноўныя работнікі лясной гаспадаркі! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
Новости районаОбщество

Шаноўныя работнікі лясной гаспадаркі! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!

Шаноўныя работнікі лясной гаспадаркі! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!

Ваша праца не толькі высакародная па сваім прызначэнні, але і вельмі важная для жыцця грамадства, развіцця эканомікі краіны. Лес – адно з галоўных багаццяў краіны, бясцэнны прыродны дар. Ад таго, як мы распарадзімся гэтым неацэнным капіталам, залежыць дабрабыт не толькі цяпер жывучых, але і наступных пакаленняў. Таму кожны чалавек, звязаны з лясной галіной, па сутнасці, з’яўляецца захавальнікам будучыні.

У лясной гаспадарцы раёна працуюць неабыякавыя да сваёй справы людзі. Ваша высакародная адданасць рабоце выклікае глыбокую павагу. Ахоўваючы “зялёныя ўгоддзі” Лунінеччыны, ажыццяўляючы вялікую справу па аднаўленні і прымнажэнні лясоў, вы захоўваеце для будучых пакаленняў прыгажосць і багацце прыроды палескага краю.

Паважаныя ветэраны, работнікі лясной гаспадаркі! Прыміце словы падзякі за высокі прафесіяналізм. Ад усёй душы жадаем вам ажыццяўлення ўсіх планаў і надзей, поспехаў у справах і пачынаннях, моцнага здароўя, шчасця, бадзёрасці і святочнага настрою! Няхай цеплыня і дабрабыт заўсёды будуць у вашых дамах!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть