Новости районаОбщество
Свята дзетвары і салодкі пачастунак ад малочнага завода ў Лунінцы 1 чэрвеня
Мерапрыемства “Гэты свет мы дорым дзецям” пройдзе 1 чэрвеня з 11 да 14 гадзін на плошчы Леніна ў Лунінцы.
Арганізатары паклапаціліся пра гульнявыя і канцэртныя праграмы, кніжную выставу, пажарна-прафілактычную акцыю і ў рамках “Дэкады кібербяспекі”. Валанцёры Чырвонага Крыжа правядуць майстар-клас па аказанню першай дапамогі. Плануецца арганізацыя гандлю індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Малочны завод падрыхтаваў для хлопчыкаў і дзяўчынак прыемны сюрпрыз.
1 чэрвеня ў магазіне “Верас” пройдзе дэгустацыя салодкай прадукцыі ўласнай вытворчасці – ёгуртаў, крэма “Мечта” і мяккага марожанага. Дзетвару тут чакаюць з 12 гадзін.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram