Новости районаОбщество
Сёння — Дзень работнікаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь
Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Лунінецкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша прафесія – найважнейшая складаючая дзейнасці сістэмы праваахоўных органаў. Ад вашай дакладнай, зладжанай работы і прынцыповай пазіцыі ў многім залежаць грамадзянскі мір і згода ў грамадстве. Супрацоўнікі пракуратуры раёна заўсёды адрозніваліся вернасцю службоваму абавязку, асабістай прыстойнасцю, шчырым служэннем ідэалам справядлівасці.
У гэты святочны дзень прыміце словы падзякі за добрасумленную працу, вернасць прысязе, высокую адказнасць пры выкананні службовых абавязкаў.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, поспехаў у нялёгкай і адказнай рабоце, дабрабыту і шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.