Сёння - Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Новости районаОбщество

Сёння - Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Ва ўсе часы няма для чалавека абавязку больш ганаровага, чым апрацоўваць зямлю і вырошчваць хлеб. Работнікі сельскагаспадарчай галіны – асаблівыя людзі, якія любяць сваю зямлю, не баяцца цяжкай фізічнай работы, укладваюць у яе сілы і душу.

Ваша праца – адзін з найважнейшых фактараў развіцця і працвітання Лунінеччыны. Ад вынікаў работы хлебаробаў, жывёлаводаў, механізатараў, спецыялістаў многіх іншых прафесій аграрнага сектара залежыць харчовая бяспека краіны і дабрабыт кожнай сям’і.

Калектывам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна ёсць чым ганарыцца: вырашчаны і сабраны дастойны ўраджай, добрыя паказчыкі атрыманы ў жывёлагадоўлі. Дасягнутыя поспехі – вынік плённай працы аграрыяў, іх адданасці прафесіі.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, мірнага неба і новых вытворчых поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть