Тэхагляды тэхнікі. Як падрыхтаваліся сельгасарганізацыі Лунінецкага раёна?
Новости районаОбществоАгропром

Тэхагляды тэхнікі. Як падрыхтаваліся сельгасарганізацыі Лунінецкага раёна?

Спраўнасць і ўкамплектаванасць сельскагаспадарчай тэхнікі – гэта магчымасць выконваць пастаўленыя задачы якасна і своечасова. Упэўніцца ў тым, што стан трактароў адпавядае ўсім патрабаванням, дапамагае тэхнічны агляд. Кожны каляндарны год ён праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным рашэннем райвыканкама, на мехдварах прадпрыемстваў.

Улічваючы, што з наступленнем цёплага перыяду года нагрузка на машынна-трактарны парк значна ўзрастае, тэхагляд праходзіць напярэдадні, у лютым-сакавіку. Гэта не выпадкова – позняй восенню і зімой у інжынерных службаў быў час на набыццё запчастак, механізатары разам са слесарамі, токарамі і зваршчыкамі займаліся рамонтам і абслугоўваннем “жалезных коней”.

Па словах начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарчу Дзмітрыя Жука, усе сельгасарганізацыі раёна своечасова справіліся з падрыхтоўкай. Ён таксама адзначыў, што за апошні год у раён паступіла 120 адзінак новай сельскагаспадарчай тэхнікі, атрыманай па лізінгу.

Паназіраць за тым, як праходзіць працэдура тэхагляду, атрымалася на мехдвары дзяржаўнага прадпрыемства “Чучавічы”. Усе наяўныя трактары “выстраіліся” ў лінейку, а механізатары, падрыхтаваўшы неабходныя дакументы, знаходзі-ліся побач. Загадчык сектара па нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Аляксандр Чырэц і вядучы дзяржаўны інспектар Вячаслаў Мельянец прыступілі да “экзамена”. Спачатку яны прасілі ў працаўніка, за якім замацавана тэхніка, паказаць медыцынскую даведку і два пасведчанні: страхавое і на права кіравання транспартным сродкам. Затым цікавіліся, ці ў спраўным стане знаходзіцца вогнетушыцель, ці поўная ўкамплектаванасць аптэчкі неабходнымі лекавымі прэпаратамі. Далейшую ўвагу надавалі менавіта трактарам – правяралі знешні выгляд, адпаведнасць нумарных знакаў, спраўнасць тармазной і рулявой сістэм, работу электраабсталявання і іншае.

– Добра падрыхтаваліся, – адзначыў Аляксандр Чырэц, калі агляд быў завершаны. – Усяго да некалькіх адзінак узніклі пытанні, і то нязначныя. Людзі тут адказныя і вопытныя. Каля іх і моладзі прасцей усяму навучыцца.

Дырэктар гаспадаркі Андрэй Макоўскі і інжынер па ахове працы Таццяна Ліхтар не сумняваліся ў станоўчых выніках праводзімага мерапрыемства, бо ў калектыве пастаянна надаюць вялікую ўвагу стану самаходнай сельскагаспадарчай тэхнікі і агрэгатаў. Адзінай праблемай для “Чучавіч” за-стаецца недахоп кваліфікаваных кадраў, на што ўплывае геаграфічнае размяшчэнне, аддаленасць ад горада.

– Тэхагляд у сельскагаспадарчых прадпрыемствах праводзіцца ў некалькі этапаў, – растлумачыў Дзмітрый Жук. – Зараз праверылі трактары, у красавіку аналагічная працэдура чакае корманарыхтоўчую тэхніку, у чэрвені – збожжаўборачную. Прыемна, што ў арганізацыях не адкладваюць рамонты “на потым”, ужо зараз некаторыя калектывы гатовы адрапартаваць аб завяршэнні работ, запланаваных на наступныя месяцы. У лідарах – дзяржаўнае прадпрыемства “Гарадоцкі”.

Магчымасцю прайсці тэхагляд на месцы скарысталіся і ўладальнікі прыватных трактароў. Тут вынік таксама напрамую залежаў ад таго, якую ўвагу гаспадар надаў падрыхтоўцы свайго жалезнага памочніка. Калі паклапаціўся пра яго надзейнасць і асабіс-тую бяспеку, то праблем не ўзнікала. Іншым давядзецца папрацаваць над заўвагамі, каб атрымаць дазвол на ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў крыху пазней.

Марыя Яраховіч

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть