Урачыстую лінейку і юбілей школы аб'ядналі ў Дрэбску
Новости районаОбществоМолодежьОбразованиеШкольный дневник

Урачыстую лінейку і юбілей школы аб'ядналі ў Дрэбску

У Дрэбскай яслі-сад-пачатковай школе адбыліся дзве знакавыя падзеі – урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, і юбілей навучальнай установы, якая сёлета адзначыла сваё 50-годдзе.

Будынак папрыгажэў і абнавіўся за лета, рыхтуючыся сустрэць 33 навучэнцаў, 7 з якіх упершыню сядуць за парты. А пачнуць свой шлях у краіну ведаў яны з настаўніцай Марынай Зубко. Радасць гэтага дня з вяскоўцамі раздзялілі і госці: начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Гарадкавец, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Раіса Мазырчук, дырэктар КСУП “Гарадоцкі” Сяргей Дублянін, кіраўнік сельвыканкама Іван Зубко. Не абышлося без шчырых віншаванняў, цёплых пажаданняў і каштоўных падарункаў. 

Свята атрымалася яркім, душэўным і незабыўным. Сваімі талентамі здзіўлялі і захаплялі гасцей выхаванцы школы, якія вельмі прыгожа спявалі і танцавалі.

Кацярына ЯЦУШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Подписывайтесь на наш канал в Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть