Узнагароды медработнікам Лунінецкага раёна
За дасягнутыя поспехі ў справе паляпшэння і ўдасканалення аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву, добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у вырашэнне пытанняў аховы жыцця і здароўя жыхароў раёна і актыўную грамадзянскую пазіцыю ЎЗНАГАРОДЖАНЫ:
Граматай раённага выканаўчага камітэта –
Іван Іванавіч БЯЛЯК, урач функцыянальнай дыягностыкі Лунінецкай паліклінікі;
Эдуард Аляксандравіч КАНАПАЦКІ, намеснік галоўнага ўрача (па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна) УАЗ “Лунінецкая ЦРБ”;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў –
Міхаіл Аляксандравіч Раковіч, урач-хірург хірургічнага аддзялення лячэбнага корпуса УАЗ «Лунінецкая ЦРБ»;
Ігар Міхайлавіч Жабенка, начальнік ад-дзела па пазабюджэтнай дзейнасці УАЗ «Лунінецкая ЦРБ»;
Таццяна Аляксандраўна Кацуба, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.