Вайна ў Афганістане Уладзіміра Ванюка з Лунінца
Новости районаОбщество

Вайна ў Афганістане Уладзіміра Ванюка з Лунінца

Сёлета лунінчанін Уладзімір ВАНЮК адзначыць 60-гадовы юбілей з даты нараджэння. І сам будучы юбіляр, і блізкія ўпэўнены, што дзве трэці гэтага шляху ён жыве, дзякуючы пранікнёным матуліным малітвам і дрэннай трапнасці баявых снарадаў, якімі была густа ўсеяна гарачая афганская зямля. Увесь перыяд яго тэрміновай службы праходзіў на тэрыторыі дзяржавы, назву якой у Савецкім Саюзе ў 1980-ых кожны вымаўляў з болем і страхам…

Памяць воіна-інтэрнацыяналіста дагэтуль захоўвае ўсе назвы месцаў былой дыслакацыі, нумар палявой пошты і шмат іншых дакладных звестак. На здзіўленне, што нічога не выветрылася за чатыры прайшоўшыя дзесяцігоддзі, ён паціскае плячамі і ціха прамаўляе: “Ці ж такое забудзеш?”.

Успаміны Уладзіміра Ванюка аб Афганскай вайне чытайце ў  матэрыяле «Мірная праца цяжкай не бывае» у «Лунінецкіх навінах » за 9 лютага



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть