Вячаслаў Торчык пайшоў з пасады кіраўніка Лунінецкага лясгаса
Сёння, 28 ліпеня, адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Перад пачаткам кіраўнік Лунінецкага раёна Аляксандр Савіна ўручыў узнагароды.
Граматай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіцце Лунінецкага раёна ўзнагароджаны Вячаслаў Іванавіч Торчык, ветэрана працы, былы дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Лунінецкі лясгас” (2003-2023 гг.)
Граматай Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з 70-годдзем з Дня нараджэння ўзнагароджаны Бірыла Фёдар Аляксеевіч, ветэран працы, былы дырэктар установы адукацыі “Лунінецкі дзяржаўны аграрны каледж» (1997-2015 гг.)
Сачыце за навінамі на нашым канале ў Telegram