Новости районаОбщество
Вызначаны пераможцы конкурсу сярод органаў мясцовага самакіравання Лунінецкага раёна
Па выніках работы за мінулы год вызначаны пераможцы конкурсу сярод органаў мясцовага самакіравання Лунінецкага раёна. Першае месца ў ім заняў Лунінскі сельскі Савет дэпутатаў, які і будзе прадстаўляць Лунінеччыну на абласным узроўні. Другое і трэцяе месца, адпаведна, за Дзятлавіцкім і Рэдзігераўскім сельскімі Саветамі дэпутатаў.
Сярод органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання адзначана плённая грамад-ская дзейнасць старасты вёскі Цна Гарадоцкага сельсавета Ніны Патурай, якая заняла ў адпаведнай намінацыі конкурсу другое месца. Трэцяе месца аддадзена старасце аграгарадка Бастынь Бастынскага сельсавета Валянціне Літвінчук. А вось пераможца ў гэтай намінацыі не вызначаны.