З Усебеларускай малітвы «За Беларусь» да «Спяваем гімн разам!». Праграма святкавання Дня Незалежнасці ў Лунінцы
ПРАГРАМА святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня 2026 года, г. Лунінец
16.00-17.00 – шэсце працоўных калектываў і спецыяльнай тэхнікі па вуліцы Чырвонай,
17.00-17.30 – ускладанне кветак да абеліскаў у гарадскім скверы каля стадыёна “Палессе”,
17.30-18.00 – урачысты мітынг, віншаванне ад кіраўніцтва райвыканкама, прадстаўнікоў ветэранскай і маладзёжнай грамадскасці на плошчы Леніна.
Галоўная пляцоўка (пл. Леніна)
15.00-21.00 – выставы: інтэрактыўная – майстроў народнай творчасці і прадпрыемстваў раёна “Гонар Лунінеччыны”,
18.00-18.30 – канцэрт народнага духавога аркестра Лунінецкага ГДК “Табе, родная мая Беларусь”,
18.30-20.00 – святочная канцэртная праграма “Мелодыі роднай зямлі”,
18.00-21.00 – інтэрактыўная пляцоўка “МНС-Лэнд”, турнір па хуткасным зборы спілс-карт, спартыўная пляцоўка,
20.00-24.00 – музычна-танцавальная праграма “Разам за Беларусь!”,
22.55 – “Спяваем гімн разам!”,
23.00 – святочны салют;
вул. Савецкая
15.00-21.00 – выставы: музейных экспазіцый “Беларусь мая любімая” (каля музея), літаратуры і друкаваных выданняў
з бібліятэчных фондаў “Беларусь – мая Радзіма”, малюнкаў навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў “Славім імя тваё – Беларусь!”,
18.30-20.00 – канцэрт навучэнцаў і выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў “У адзіным карагодзе”;
гарадскі сквер
18.00-20.00 – патрыятычная квэст-гульня “Мы памятаем! Мы ганарымся!”;
храм у гонар іконы Божай Маці «Спагнанне загінуўшых»
9.00 – літургія. Пасля яе заканчэння – малебен у рамках Усебеларускай малітвы “За Беларусь”.
З 15.00 да 24.00 будзе перакрыты рух транспартных сродкаў на вуліцах Савецкай і Піянерскай. У гэты ж час тут наладзяць выязны святочны гандаль і работу індывідуальных прадпрымальнікаў.
З 15.30 да 17.30 часткова перакрыюць вуліцы Чырвоная (ад магазіна “Верас” да кафэ “PON-PUSHKA”) і 50 год Кастрычніка.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram