ЖКХ и Автопарк: заколдованный круг в Лунинце?
Новости районаОбществоПрямая линия

ЖКХ и Автопарк: заколдованный круг в Лунинце?

«Лунінец online» звяртаў ўвагу на прыпынак «Магазін «Хатні» па вуліцы Чырвоная ў Лунінцы.

І калі яшчэ месяц таму расклад руху стаяў (ці ляжаў) каля дрэва, то цяпер яго проста забралі. З Лунінецкай ЖКГ прыйшоў адказ, дзе ўказана, што “за ўстаноўку раскладу рэйсавых аўтобусаў для інфармавання насельніцтва адказнасць нясе аўтамабільны парк №10. З-за адсутнасці фінансавых сродкаў у бліжэйшы час устаноўка прыпыначнага павільёна не прадугледжана. Дрэва, размешчанае паблізу, аварыйным не з’яўляецца”. Праўда, пры гэтым падрэзку яго выканалі. За што многія завочна сказалі камунальнікам “дзякуй”.

У прадстаўнікоў аўтапарка сваё бачанне – “пытаннем абсталявання гарадскіх прыпыначных пунктаў займаецца КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ”. Аўтапарк з’яўляецца толькі перавозчыкам, які прадстаўляе аўтобусы для курсіравання… Што датычыць шыльды з раскладам руху, яна будзе ўстаноўлена пасля таго, як адпаведныя службы абсталююць прыпыначны пункт ці спецыяльнае месца для гэтага”.

Быццам у той байцы: “Там, дзе еднасці і згоды няма шчырых у людзей, праца іхняя заўсёды ліха, марна прападзе”. Упэўнены, што кіраўнікі транспартнага і камунальнага прадпрыемстваў знойдуць агульную мову і вырашаць праблему з гэтым прыпынкам у бліжэйшай перспектыве. І няхай пакуль тут будзе проста знак з неабходнымі інфармацыйнымі шыльдачкамі, а пры ўсталяванні добрага надвор’я тут паявіцца новы павільён, які, як і іншыя стане ўпрыгожваннем цэнтральнай вуліцы Лунінца.

Дарэчы, у апошні час у гарадскіх аўтобусах перасталі аб’яўляць назвы прыпынкаў. Гэта даволі нязручна для гасцей райцэнтра, а таксама раніцай і вечарам, калі на вуліцы цёмна. Асабліва актуальна стала цяпер – практычна ўвесь транспарт ідзе змененымі маршрутамі. Трэба выправіць!

Аляксандр КОЎКА.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть