1 кастрычніка — Дзень пажылых людзей
Паважаныя ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі старэйшага пакалення Лунінеччыны! Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з цудоўным святам – Днём пажылых людзей!
Гэта даніна глыбокай павагі ўсім, хто пражыў жыццё, поўнае яркіх падзей, з карысцю для навакольных. Гэта трыумф мудрасці, вопыту і ведаў, якія прыходзяць да чалавека з гадамі.
Ушанаванне ўбеленага сівізной пакалення – гэта толькі малая доля той удзячнасці, якую вы заслужылі сваёй бескарыслівасцю і чалавечнасцю, бясцэнным жыццёвым вопытам і прафесійнымі дасягненнямі, імкненнем падзяліцца імі з моладдзю.
Вы перадаяце свае веды, аб’ядноўваючы пакаленні. Дзякуй вам, дарагія землякі-ветэраны, за любоў да роднага краю і вялізны ўклад у яго развіццё! Няхай ваша жыццё будзе светлым, напоўненым толькі прыемнымі падзеямі, і няхай заўсёды з вамі побач будуць любячыя і клапатлівыя дзеці, унукі і сябры!
Шчыра жадаем усім вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў, дабрабыту і шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.