15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Общество

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары горада і раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

Будучыня любой краіны знаходзіцца ў руках яе грамадзян. Наш агульны абавязак – ведаць і дакладна выконваць закладзеныя ў Канстытуцыі нормы, беражліва ставіцца да сваіх правоў і ведаць свае абавязкі. У немалой ступені гэта з’яўляецца залогам паспяховай рэалізацыі эканамічнага, культурнага і духоўнага патэнцыялу рэспублікі.

Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, шчасця, увасаблення ўсіх вашых задум, новых працоўных дасягненняў на карысць роднай зямлі!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть