2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі!
Общество

2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі!

Паважаныя жыхары Лунінеччыны! Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Гэта свята – пацвярджэнне культурнай і духоўнай блізкасці нашых брацкіх народаў, шчырай дружбы і ўзаемнай падтрымкі, цеснага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва. Яно нагадвае нам аб агульных дасягненнях нашых продкаў, іх нязменнай салідарнасці ў самыя цяжкія часы. Брацкія народы многае аб’ядноўвае: яны плячом да пляча змагаліся з фашызмам, разам выгналі ворага са сваёй зямлі. Беларусы і расіяне заўсёды будуць памятаць, якой цаной дасталіся ім свабода і незалежнасць, зробяць усё, каб захаваць гістарычную праўду пра подзвіг воінаў, якія перамаглі нацызм.

Саюз дзяржаў з гонарам праходзіць выпрабаванне часам. Паміж краінамі няма адчужанасці. З кожным годам умацоўваюцца партнёрскія сувязі Лунінеччыны з расійскімі рэгіёнамі. Прадукцыя нашых прадпрыемстваў добра вядомая і карыстаецца там попытам. Упэўнены, што агульнае жаданне жыць у міры і згодзе надасць новыя сілы далейшаму развіццю Саюза Беларусі і Расіі.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай увасобяцца ў жыццё самыя смелыя планы, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме заўсёды пануюць мір, згода, дастатак і любоў!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть