4 сакавіка - Дзень міліцыі
Общество

4 сакавіка - Дзень міліцыі

Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў раёна!
Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з прафесійным святам – Днём беларускай міліцыі!

Вы прысвяцілі сваё жыццё важнай і адказнай справе – ахове правоў і законных інтарэсаў грамадзян, грамадскага парадку, бяспекі і барацьбе са злачыннасцю. Ваша самаадданая служба – гэта залог стабільнасці ў грамадстве, гарантыя абароненасці і спакою землякоў. Лунінеччына па праве ганарыцца, калі вы праяўляеце лепшыя якасці – мужнасць і справядлівасць. Немагчыма ўявіць паўсядзённае жыццё без вашага ўдзелу – у будні і святы заўсёды на пасту, гатовы прыйсці на дапамогу і абараніць правы і свабоды, дадзеныя нам Канстытуцыяй. Разумеючы, якая адказнасць сёння ўскладзена на органы ўнутраных спраў, шчыра дзякуем за вернасць выбранай прафесіі, адданае служэнне законнасці.
Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба, толькі штатных сітуацый на службе! Няхай жыццё заўсёды будзе напоўнена радаснымі падзеямі, а дзейнасць адзначана прызнаннем і павагай людзей!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть