7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Общество

7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Паважаныя землякі! Сардэчна віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

106 гадоў прайшло з кастрычніка 1917 года, змянілася не адно пакаленне, але для многіх гэты дзень у календары па-ранейшаму займае асаблівае месца. Гістарычная дата звяртае нас да ўрокаў мінулага, якія мы памятаем і паважаем, дазваляе па вартасці ацаніць многія здзяйсненні савецкай эпохі.

Для нашай рэспублікі падзеі таго часу адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці. І зараз, узяўшы на ўзбраенне ўсё лепшае, што было дасягнута пры сацыялізме, беларускі народ будуе незалежную, суверэнную дзяржаву, мэта якой – росквіт роднай краіны.

Нямала добрых, стваральных спраў на рахунку нашых землякоў, якія дасягнулі значных поспехаў у многіх галінах народнай гаспадаркі. Лунінеччына ўносіць годны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё ўсёй краіны.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і працвітання, далейшай плённай дзейнасці на карысць развіцця раёна і роднай Беларусі! Няхай дабрабыт і спакой увойдуць у кожны дом, у кожную сям’ю! Няхай чыстае мірнае неба заўсёды будзе над нашай галавой!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть