70 год Перамогі

Сад у гонар Перамогі

у гонар перамогі 2Асаблівы настрой панаваў сёлета сярод удзельнікаў суботніка. Як і паўсюдна па краіне, на Лунінеччыне праходзіў ён пад знакам падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Удзел у высакароднай справе бралі 26430 жыхароў раёна. Заробленыя сродкі, а гэта прыкладна 320 мільёнаў рублёў, пойдуць на добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў, на ўзвядзенне маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці і іншыя важныя патрэбы. Дарэчы, 18 красавіка дабрачынцы старанна папрацавалі на святых для кожнага жыхара раёна месцах, навёўшы парадак на тэрыторыі каля помнікаў і на воінскіх магілах.

Актыўна падтрымалі лунінчане і пачын пасадкі дрэў у гонар юбілею Перамогі. У ходзе месячніка па добраўпарадкаванню высаджана 520 дрэўцаў і 220 дэкаратыўных кустоў. Клумбы населеных пунктаў упрыгожылі каля 1500 першых веснавых кветак.

у гонар перамогі 1А яшчэ ў горадзе паявіўся малады яблыневы сад. 70 дрэўцаў (па ліку мірных пасляваенных год) высадзілі члены раённага выканаўчага камітэта разам з актывістамі пярвічкі БРСМ Лунінецкай гімназіі на пляцоўцы перад інтэрнатам навучальнай установы. Узнімуцца да сонца маладыя яблынькі, услаўляючы мірныя вёсны і подзвіг народа, здзейснены дзеля захавання і ўмацавання светлай будучыні нашай сінявокай Радзімы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть