Общество
“Адкрыццё года”
Такім яркім слоганам заклікалі ў новы салон лічбавай тэхнікі «Цифра».
Яго адкрыццё адбылося напрыканцы мінулага тыдня ў Лунінцы. Гаспадары паклапаціліся пра сюрпрызы для наведвальнікаў – пакупнікі, якія набылі тэлевізары ці ноўтбукі атрымлівалі скідку ў 1 мільён рублёў. Кваліфікаваныя прадаўцы-кансультанты давалі парады і адказвалі на пытанні кліентаў. Трэба адзначыць таксама, што тавар, якога не было ў наяўнасці, прапаноўвалі выбраць і заказаць па каталогу. Новая гандлёвая кропка працуе штодня і чакае сваіх пакупнікоў.