Общество
Агародніна – пенсіянерам
Сёлета 53-ом адзінокім пенсіянерам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі, бясплатна выдзелілі бульбу, моркву, буракі.
Прадаставілі агародніну фермерскія гаспадаркі “Юліян”, “Рыгор і сыны”, “Навіцкіх”, за што ім вялікі дзякуй. Дастаўкай займаліся сацыяльныя работнікі.
Не пакінула без увагі сваіх ветэранаў і кіраўніцтва некаторых прадпрыемстваў, дзе своечасова паклапаціліся пра тое, каб адзінокія нямоглыя людзі зімой не адчувалі недахопу ў звычнай для нашага стала вітаміннай прадукцыі.