Аплата паслуг – без чаргі
Общество

Аплата паслуг – без чаргі

ковкаЧэргамі пры аплаце камунальных паслуг у апошні час нікога не здзівіць. Аднак, навошта стаяць у іх, калі можна скарыстацца сродкамі тэхнічнага прагрэсу. У аддзяленнях паштовай сувязі такімі з’яўляюцца плацёжна-даведачныя тэрміналы (ПСТ). Прычым, аплату без камісіі тут можна правесці не толькі плацёжнай картай, але і наяўнымі грашовымі сродкамі.
Працэс аплаты нескладаны. Напрыклад, для папаўнення рахунка мабільнага тэлефона (а гэта адзін з самых распаўсюджаных плацяжоў), дастаткова выбраць назву аператара, увесці свой нумар, прозвішча і суму, якую хочаце аплаціць. Грашовыя сродкі будуць залічаны праз некалькі хвілін. Для аплаты паслуг сеткі інтэрнэт трэба ведаць толькі нумар дагавора ці асабісты рахунах. З камунальнымі плацяжамі таксама няма ніякіх праблем. Скарыстаўшыся пошукам па рахунку ў сістэме ЕРИП ці па хатнім адрасе (назва вуліцы, дома, кватэры), на экране плацёжна-даведачнага тэрмінала вы пабачыце базу вашых плацяжоў. Тут жа без чаргі можна аплаціць за карыстанне крэдытам банка. Пасля выбару яго назвы, уводзіце нумар дагавора (ці асабістага рахунка), на экране паявіцца ваша прозвішча і сума, якую неабходна ўнесці ў гэтым месяцы.
Як бачыце, усё вельмі проста. Асвоіўшы некалькі простых дзеянняў, вы зможаце не перажываць аб тым, што патраціце час, стоячы ў чарзе, бо аплата ўсіх неабходных паслуг у вас зойме некалькі хвілін.
У нашым раёне плацёжна-даведачныя тэрміналы разме-шчаны ў аддзяленнях паштовай сувязі Лунінец-4 (пл. Лені-на, 6), Лунінец-2 (вул. Палеская, 14), Мікашэвічы (вул. Першамайская, 11), Дзятлавічы (вул. Калініна, 2), Сінкевічы (вул. Камсамольская, 44) і ў раённай бальніцы (вул. М. Багдановіча, 4).
На здымку: намеснік начальніка аддзялення паштовай сувязі Лунінец-4 Наталля КОЎКА кансультуе па рабоце ПСТ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть