«Белая Русь» і патрыятызм — непадзельны
На базе каледжа сельгасвытворчасці пры высокай актыўнасці дэлегатаў прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Лунінецкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь ”, якая ў 89 пярвічках аб’ядноўвае 1500 неабыякавых да лёсу краіны працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Лунінеччыны. Амаль трэцяя частка — гэта людзі ўзростам ад 35 да 45 год.
Падводзячы вынікі дзейнасці за справаздачны перыяд з 2012 па 2014 гады, старшыня раённай арганізацыі Людміла Казадаева паведаміла, што рады яе за гэты час павялічыліся на 383 чалавекі, створана 11 новых пярвічак. Актыўная работа па пашырэнню колькасці аднадумцаў пастаянна вядзецца на ААТ “Лунінецкі малочны завод”, РУВП “Граніт” і ААТ “Спецжалезабетон”, ПМК-19, у лясгасе, аўтапарку №6, СВК “Чучавічы” і “Вулькаўскі світанак”, цэнтральнай раённай бальніцы, каледжах і многіх іншых арганізацыях і ўстановах.
Павышэнне аўтарытэта, дзеяздольнасці пярвічак знаходзіцца пастаянна ў цэнтры ўвагі савета арганізацыі. Яго члены часта бываюць у працоўных калектывах, што дазваляе наладжваць добразычлівыя адносіны з кіраўнікамі, іх намеснікамі па ідэалагічнай рабоце.
За справаздачны перыяд было праведзена 39 пасяджэнняў прэзідыума, з іх 5 — выязныя, у ходзе якіх пабывалі на малочным заводзе, хлебазаводзе, у раённай бальніцы, політэхнічным і сельскагаспадарчым каледжах. У жніўні 2014-га актыў раённай арганізацыі сустракаўся са старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб’яднання Анатолем Радзьковым, а 5 лістапада — з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 15 лістапада актывісты прысутнічалі на пашыраным пасяджэнні рэспубліканскага савета, дзе быў зацверджаны план падрыхтоўкі і правядзення выбарчай кампаніі 2015 года. Практыка зносін на рэспубліканскім узроўні дае магчымасць знаёміцца з цікавымі людзьмі і абменьвацца вопытам работы.
На рахунку пярвічных арганізацый — шмат добрых спраў. Яны ўдзельнічаюць у дзяржаўных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Дню Незалежнасці, акцыях “ Мы — грамадзяне Беларусі!”, “Белая Русь — з любоўю да дзяцей!” , “Белая Русь” — ветэранам”, “Героі жніва”, “Лідар”, “Чысты бераг”, “Чысты лес”, “Збяры дзіця ў школу”, у маладзёжным фестывалі “Мітусня ў Лунінцы”, у раённых: конкурсе “Міс Вясна-2014” і спартакіядзе працоўнай моладзі.