«Белдзяржстрах» побач са сваімі кліентамі
Гісторыя страхавой службы на тэрыторыі Беларусі налічвае больш за 220 год. А пачатак свой бярэ з развіцця страхавой справы ў Расійскай імперыі, у склад якой у канцы XVIII стагоддзя ўвайшлі і беларускія землі. Найбольш злабадзённым на той час для Беларусі было страхаванне ад агню.
Калі ў краіне пачалі будавацца заводы, чыгунка, у буйных транспартных вузлах, такіх як Мінск, Гомель, Брэст-Літоўск з’явіліся новыя акцыянерныя таварыствы, якія і займаліся страхаваннем Абавязковае страхаванне за лік сродкаў дзяржаўнага бюджэту і добраахвотна атрымліваюць далейае развіццё ў гады аднаўлення краіны пасля Другой сусветна вайны. З’яўляюцца новыя віды добраахвотнага страхавання: асабістае, маёмасці, жывёлы, транспарту. Для папулярызацыі гэтай справы выкарыстоўваюцца кіно і тэлебачанне.
Пачатак 90-ых — час рэформаў і глыбокіх сацыяльна-эканамічных перамен. З атрыманнем нашай краінай дзяржаўнага суверэнітэту змяніўся і прававы статус «Белдзяржстраху». З гэтага моманту ён адпраўляецца ў «самастойнае плаванне». Ствараецца Беларуская дзяржаўная страхавая арганізацыя. А літаральна праз пару год з’яўляюцца і прыватныя. У такіх складаных умовах «Белдзяржстрах» усё ж захаваў за сабой права вядучага цэнтра беларускага рынку страхавання. Застаўся фінансава ўстойлівым і плацежаздольным.
А калі азірнуцца на год дзесяць, можна ўбачыць, што на той час ён прапаноўваў сваім кліентам 19 відаў страхавання, сёння ж існуюць 20 абавязковых і 72 добраахвотныя.
Сваё прафесійнае свята страхавыя работнікі адзначылі ў пачатку снежня, аднак добры настрой працягваецца цяпер урачыстасцямі з нагоды 75-гадовага юбілею Брэсцкай вобласці і пачатку страхавой дзейнасці на гэтай тэрыторыі. Пра сённяшнія будні калектыву прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Лунінецкім раёне, шэраг змяненняў у заканадаўстве ў сферы страхавання гутарым з дырэктарам Жаннай ЛІХТАР.
— Жанна Рыгораўна, з якім настроем калектыў сустракае Новы год?
— Шчыра скажу, з добрым. Прадстаўніцтва з пачатку года пастаянна забяспечвае выкананне даведзеных планавых паказчыкаў па паступленнях страхавых узносаў як у цэлым, так і па добраахвотных відах страхавання.
— Якія паслугі прадстаўляеце жыхарам раёна і юрыдычным асобам?
Цяпер мы прапануем пакет новых страхавых прадуктаў як для насельніцтва, так і для прадпрыемстваў, арганізацый раёна. Што тычыцца грамадзян, то яны карыстаюцца комплексным унутраным страхаваннем транспартных сродкаў, партатыўных прылад (ноутбукі, мабільныя тэлефоны, электронныя запісныя кніжкі), пародзістай, племянной жывёлы, грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёлы (байцоўскіх парод сабак, пітонаў, акварыумных кракадзілаў, пчол і г. д.), страхаваннем ад няшчасных выпадкаў падчас актыўнага адпачынку, паездак за мяжу, медыцынскім, з прадастаўленнем права на паслуп сучасных лячэбных устаноў і медыцынскіх цэнтраў Рэспублікі Беларусь. Для прадпрыемстваў і арганізацый прадугледжана страхаванне маёмасці, транспартных сродкаў, сельскагаспа дарчай тэхнікі, жывёлы, будаўніча-мантажнай рызыкі, страт з прычыны вымушанага перапынку ў рабоце, грамадзянскай адказнасці за бяспеку тавараў, грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў прадпрыемстваў перад работнікамі, перавозчыкаў, за парушэнне дагавору займу, агульнаграмадзянскай адказнасці.
У нашым прадстаўніцтве працуе 48 чалавек. Трэба сказаць, што калектыў укамплектаваны кадрамі, якія маюць спецыяльную падрыхтоўку і адпаведную адукацыю. Рэгулярна павышаецца ўзровень абслугоўвання, якасць і хуткасць у афармленні страхавых полісаў. Хочацца нагадаць, што грамадзяне, якія маюць поліс «Белдзяржстраху», цалкам абаронены ад розных непрыемнасцей і адчуваюць сябе спакойна і ўпэўнена. I гэта ім забяспечваюць супрацоўнікі нашага прадстаўніцтва. «Белдзяржстрах» выступае гарантам і надзейным партнёрам у непрадбачаных сітуацыях, пры розных разборах спраў, ісках.
— На страховым рынку адбыўся шэраг заканадаўчых змен. Якія найбольш значныя?
— Прыняцце ўказа №165 унесла шэраг змен у страхавое заканадаўства з 1 ліпеня бягучага года, у прыватнасці, у абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Пералік абавязковага страхавання дапоўнены мапедамі і квадрацыкламі. Дадзена таксама магчымасць аплаты страхавога ўзносу па дагаворах страхавання «Зялёная картка», якая распаўсюджвае сваё дзеянне толькі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі разам са свабодна канвертуемай валютай у расійскіх рублях.
Павялічаны памер страхавой выплаты пры афармленні ДТЗ без выкліку дзяржаўтаінспекцыі з 200 да 400 еўра. З 1 ліпеня, калі страхавальнік не паведаміў страхоўшчыку пра павелічэнне страхавой рызыкі ў перыяд дзеяння дагавора ўнутранага страхавання, што пацягнула недаплату страхавога ўзносу, страхоўшчык робіць пераразлік памеру ўзносу і накіроўвае страхавальніку заказным пісьмом адпаведнае паведамленне. Даплата страхавога ўзносу і аплата штрафу ажыццяўляецца на працягу 10 рабочых дзён з дня, які наступае з дня ўручэння паведамлення. Пры ўхіленні ад даплаты страхавога ўзносу і аплаты штрафу спагнанне страхоўшчыкам робіцца ў бясспрэчным парадку на падставе выканаўчага подпісу натарыуса, а пры наяўнасці спрэчкі — у судовым парадку.
З 1 ліпеня ўнесены таксама істотныя змены і ў заканадаўства, якое вызначае парадак ажыццяўлення абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. У прыватнасці, сума страхавых узносаў за кожную застрахаваную асобу павінна разлічвацца з сумы, не ніжэйшай за 60% сярэдняй заработнай платы рабочых і служачых РБ за месяц, які папярэднічаў налічэнню і прапарцыянальна адпрацаванаму часу.
Дадам яшчэ, што згодна з указам Прэзідэнта, з 1 ліпеня ўведзены два новыя віды страхавання: абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за шкоду, нанесеную дзейнасцю, што звязана з эксплуатацыяй асобных аб’ектаў; абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці перавозчыка пры перавозцы небяспечных грузаў.
— А як часта звяртаюцца страхавальнікі за кампенсацыяй?
— Прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па нашым раёне за 11 месяцаў бягучага года выплаціла страхавую кампенсацыю ў амаль 1000 выпадкаў на суму каля 6,5 мільярдаў рублёў. Важкую долю складаюць выплаты па добраахвотным страхаванні жывёл і ад няшчасных выпадкаў і захворванняў. Па абавязковым страхаванні сельскагаспадарчай прадукцыі выплачана СВК раёна каля двух мільярдаў рублёў.
— I, калі ласка, некалькі слоў пра калектыў і віншаванні ў яго адрас.
— Вядома, што ўсе дасягненні, якія сёння маем, на рахунку нашых працаўнікоў. Словы ўдзячнасці хачу сказаць як спецыялістам, так і агентам. Не стану называць асобныя імёны і прозвішчы, каб нікога не пакрыўдзіць. Усе працуюць шчыра, імкнуцца знайсці індывідуальны падыход да кожнага страхавальніка.
Усім супрацоўнікам і ветэранам з нагоды 75-гадовага юбілею і напярэдадні Новага года жадаю бадзёрасці духу, натхнення і творчай энергіі. Страхавальнікам хачу пажадаць, каб іх дом беды абыходзілі бокам, а калі ўсё ж адбудзецца непрадбачанае, ведайце, побач з вамі — «Белдзяржстрах». Памятайце і пра тое, што мы заўсёды са шчырасцю і радасцю гатовы прыйсці ў кожны дом, каб дапамагчы і абараніць людскія інтарэсы.З Новым годам і Калядамі!
Шчасця і радасці ў вашы дамы! Атрымлівайце асалоду ад спакою разам з «Белдзяржстрахам».