Дом, дзе жыве надзея
Магчыма, хтосьці з чытачоў і паспрачаецца: маўляў, надзея жыве ў душы чалавека. Мне ж, здаецца, яна можа быць усюды — у гарэзлівых вачах дзяцей, у выпадковым дотыку да пальцаў ці пляча любімага мужа (жонкі), у шчырым бацькоўскім развітанні “Беражы сябе!»… Урэшце, у лагодным позірку незнаёмцаў, які, насамрэч, усяляе спакой і веру ў лепшае заўтра.
Усё гэга адчувалася ў бальніцы сястрынскага догляду на чале з загадчыцай Святланай Серада. Размешчана яна ў будынку на Гомельскай, 3 у райцэнтры. Ініцыятарам сустрэчы стала старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Таццяна Вайцяхоўская, а правялі яе актывісткі руху — галоўны спецыяліст райсавега Ірына Жук, загадчыца аддзела рэкламы рэдакцыі “ЛН” Валянціна Дзеніс і аўтар гэтых радкоў. Мы завіталі сюды з падарункамі, падрыхтаванымі разам з Іванам Юнкевічам (ПГУП “Справа тэхнікі”) і рэдакцыяй раёнкі. Прычым, да свайго выбару ставіліся з практычнага пункту гледжання: на жаль, большасць пацыентаў бальніцы прыкаваны да ложка, таму вельмі дарэчы будуць прадметы гігіены. Трэба бачыць, якой радасцю свяціліся вочы землякоў, прымаючы сімвалічныя прэзенты! Упэўнены, доўгімі зімовымі вечарамі цёплыя шкарпэткі будць саграваць гэтых люцзей.
Іх сёння, па словах намесніка галоўнага ўрача па лячэбнай частцы УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Вольгі Чынікайла, 25 чалавек. Жывуць у 9 палатах — светлых і чыстых. Нічым не адрозніваюцца ад тых, што ёсць у іншых аддзяленнях бальніцы. У некаторых нават ёсць гэлевізар, на тумбачках ляжаць свежыя нумары раённай газеты “Лунінецкія навіны”, рэспубліканскія выданні, а да сцен прымацаваны каляндар з выявай праваслаўнай іконы… У асноўным тут ляжаць тыя, каму пасля хваробы патрэбен догляд, а блізкіх ці няма, ці яны па аб’ектыўных прычынах не могуць яго ажыццяўляць. Вось і ўзяў на сябе гэтыя функцыі калектыў, куды ўваходзіць 21 спеыяліст — медыцынскія сёстры, санітаркі, раздатчыцы… Хто можа перасоўвацца, выйдзе на вуліцу, калі цёплае надвор’е, ці зазірне да суседзяў. Хто памятае песні, гучна завядзе вядомы куплет. У іншых жа свет абмежаваны чатырма сценамі…
Многія, з кім мы гутарылі, скардзіліся на адсутнасць у бальніцы ўрача. Але Вольга Рыгораўна запэўніла, што ў выпадку неабходнасці запрашаюць спецыялістаў з Залескай амбулаторыі. Балазе, будынкі яе і бальніцы сястрынскага догляду размешчаны побач. Больш таго, людзі плацяць 80 працэнтаў пенсій за сваё знаходжанне тут. Але гэга перакрывае дзяржаўныя расходы толькі на 20 працэнтаў. В.Р.Чынікайла заўважыла, што адзін койка-дзень абыхоцзіцца бюцжэту ў 220 тысяч 200 рублёў.
Дарэчы, сёлета споўнілася 4 гады, як з Лахвы бальніца пераехала ў Лунінец. Сюды ў госці часта заглядваюць супрацоўнікі сацыяльнай службы, прыхаджане царквы ў гонар іконы Божай маці “Взыскание погибших”. Дарэчы, яе настаяцель іерэй Сергій Крышталь ніколі не адмаўляе, каб спавядаць і прычасціць землякоў.
Ведаеце, часта даводзіцца чуць фразу: “Надзея памірае апошняй”. Дык вось, яна мне катэгарычна не падабаецца. Таму што надзея не памірае ніколі!
Наталля Паўлюкевіч