Благотворительность

Рука дапамогі

soberi-rebenka-v-shkolu-2016

На Лунінеччынне працягваецца акцыя “Збяры дзіця ў школу”. У чарговы дэсант з падарункамі накіраваліся актывісты раённых арганізацый РГА “Белая Русь” і ГА “Беларускі саюз жанчын”, журналісты “Лунінецкіх навін”.

Спецыялісты па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Ірына Людвічэнка і Юлія Рудовіч, псіхолаг Людміла Шэстак адправіліся да дзетак, якія пражываюць у райцэнтры, каб уручыць ім школьныя прыналежнасці да новага навучальнага года і падсаладзіць вучобу цукеркамі.

На вуліцы Фабрычная нас сустрэла 13-гадовая Таццяна Кавальчук. Вучыцца дзяўчынка ў 6 класе сярэдняй школы №2. Пакуль мама працуе, Таня паспела перарабіць шмат спраў: і ў паліклініку да ўрача збегала, і ўрокі падрыхтавала, і гасцей прыветліва прыняла. На развітанне юная зямлячка паабяцала, што будзе старанна вучыцца.

У доме сям’і Крывульцоў на завулку Лясны мы засталі бабулю з трыма ўнукамі. “Маці на ўвесь дзень у заробках, а я гляжду за малымі”, – нібы апраўдваючыся перад намі, прамовіла жанчына. Усяго ў сям’і чацвёра дзяцей. Двое з іх – школьнікі. Максім – вучань 3 класа школы №3. Юрый асвойвае вучобу на даму, перайшоў у чацвёрты клас. Развітваючыся, бабуля шчыра дзякавала за дапамогу ўнукам і, кранутая неабыякавасцю па сутнасці чужых ёй людзей, заплакала…

У адной са шматпавярховак на Чырвонай дзверы адчыніў Вадзім – усмешлівы і гаваркі юнак гасцінна запрасіў нас на кухню. Хлопчык – вучань 7 класа сярэдняй школы №2. На пытанне, ці падабаецца вучыцца, упэўнена адказаў: «Не. Я больш футбол люблю. Вырасту – буду гуляць за нашу каманду!». У сям’і чацвёра дзяцей. Два старэйшыя браты пакінулі бацькоўскі дом, а малодшых Вадзіма і Віку тата выхоўвае сам. Дзяўчынка зараз знаходзіцца на аздараўленні ў «Світанку», але на правах старэйшага хлопец паабяцаў, што абавязкова перадасць наш падарунак сястрычцы і кранаць яго не будзе.

Усяго актывісты меркавалі праехаць па 14-ці адрасах. Тых, каго дома не засталі, запросяць у тэрытарыяльны цэнтр для ўручэння падарункаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть