Общество
Будуць на Лунінеччыне дажынкі
На гэты раз свята працаўнікоў вёскі вырашана правесці 17 верасня ў Луніне. Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы да адказнага мерапрыемства наведаў будучую пляцоўку, дзе разгорнуцца святочныя падзеі. Для шматлікіх арганізацый вызначаны фронт работ.
Першымі да рэалізацыі планаў прыступілі работнікі ДРБУ-101. За тры дні дарожнікі абнавілі асфальтабетоннае пакрыццё на вуліцах Маладзёжная, Камсамольская, Сялянская і Сонечная. Ямкавы рамонт будзе праведзены на некаторых іншых вуліцах старажытнага населенага пункта. Кошт выкананых работ перабольшыў 40 тысяч дэнамінаваных беларускіх рублёў.