Общество
Будзем разам!
У раённым аддзяленні паштовай сувязі прайшоў “Абласны дзень падпісчыка”, у якім прынялі ўдзел і “Лунінецкія навіны”.
У святочна ўбранай зале наведвальнікаў чакалі супрацоўнікі Марына Богдан і Любоў Мозаль. Усе, хто аформілі падпіску на газеты і часопісы, атрымалі прыемны сюрпрыз. З падарункам ад “ЛН” вярнулася дамоў Галіна СЕРГЕЛЬ з Лунінца. Як прызналася жанчына, з “раёнкай” пасябравала яшчэ ў тыя часы, калі выданне называлася “Авангард”.
Шаноўныя чытачы! За перадсвяточнай мітуснёй не забудзьцеся зазірнуць на пошту або патэлефанаваць да паштальёнаў і запрасіць іх на дом. З радасцю чакаюць вашых візітаў непасрэдна ў рэдакцыю ці званкоў на нумар 2-26-65, па якім вы таксама можаце выпісаць «раёнку». Давайце будзем разам!