«Бяспеку руху гарантую асабіста»
«Бяспеку руху гарантую асабіста» — пад такім дэвізам працуюць у лакаматыўным дэпо Лунінец.
Бліжэй пазнаёміліся з арганізацыяй дзейнасці 36 грамадскіх інспектараў падчас наведвання дэпо разам з кіраўніком раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігарам Гапонам. Старшыня прафкама Аляксандр Матор сустрэў ля ўвахода на тэрыторыю. Адразу адзначыла ўзорную чысціню і прыгажосць. Гэтак жа акуратна было і на механічным участку, дзе працуе слесар па рамонце рухомага саставу, адзін з лепшых грамадскіх інспектараў Юрый БОНДАР (на здымку справа). Сведчанне яго высокага прафесіяналізму — “Знак “За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы” III ступені, якім ён быў узнагароджаны сёлета з нагоды прафесійнага свята. Партрэт Юрыя Сяргеевіча не раз упрыгожваў Дошку гонару прадпрыемства. Дарэчы ён, паслядоўнік самай старой дынастыі чыгуначні-каў: яго продкі працавалі тут з пачатку зараджэння гэтага віду транспарту.
Як расказаў Аляксандр Матор, для работы па ажыццяўленню грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы і больш поўнай рэалізацыі прадастаўляемых прафсаюзам правоў прыцягваюцца работнікі і спецыялісты, якія маюць аўтарытэт у калектыве. Іх галоўная мэта — стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджанне прафесійных захворванняў, няшчасных выпадкаў на вытворчасці і кантроль за іх расследаваннем і ўлікам, вяртанне ўрону…
Камісію па ахове працы ўзначальвае член прафкама інжынер-энергетык Сяргей Карпель. На кожным участку дэпо на грамадскіх пачатках дзейнічаюць па 2 інспектары. Да іх меркаванняў і рэкамендацый заўсёды прыслухоўваюцца ў адміністрацыі, а выяўленыя парушэнні ці недапрацоўкі абавязкова выпраўляюцца на працягу ўказанага ў спецыяльным журнале тэрміну. Найбольш актыўныя работнікі пастаянна заахвочваюцца як адміністрацыяй, так і грамадскімі структурамі. Так, у 2015 годзе Васіль Жук атрымаў Дыплом за актыўную работу і ўдзел у агляд-конкурсе на лепшую арганізацыю грамадскага кантролю за станам умоў і аховы працы. У 2012-ым лепшым грамадскім інспектарам вобласці стала Людміла Сыціна, а ў 2010ым — прафкам дэпо быў прызнаны лепшым па ахове працы на Брэстчыне.
Toe, што ахова працы ў лакаматыўным дэпо — справа асаблівай важнасці, можна было зразумець і са шматлікіх стэндаў, размешчаных на калідорах будынка. Схемы, планы і разнастайныя плакаты “ўпрыгожваюць” літаральна кожны кабінет і нават невялікую актавую залу, дзе калектыў збіраецца падчас абмеркавання агульных пытанняў ці з нагоды святаў. У кабінеце па ахове працы спецыялісты праводзяць уводныя інструктажы для тых, хто ўладкоўваецца на работу, пасля чаго — навучанне і стажыроўку на рабочых месцах. Затым чарговая праверка ведаў па пытаннях аховы працы, пажарнай і электрабяспецы, а двойчы на месяц — тэхвучоба. Раз у квартал паўторны інструктаж абавязкова праходзяць работнікі дэпо, занятыя ў шкодных і небяспечных умовах працы, а гэта 88 працэнтаў ад спісачнага саставу калектыву. Перыядычную праверку ведаў толькі сёлета за 7 месяцаў прайшлі 230 чалавек…
Як расказала інжынер па ахове працы Валянціна Вайтовіч, са студзеня па жнівень на захаванне бяспечных умоў адміністрацыяй дэпо затрачана 5 мільярдаў 544 мільё-ны 730 тысяч недэнамінаваных рублёў.
Такі скрупулёзны падыход да моцнай тэарэтычнай падрыхтоўкі членаў калектыву, падмацаваны матэрыяльна, дазволіў не дапусціць выпадкаў траўматызму на вытворчасці, пачынаючы з 2004 года.