Былых камсамольцаў не бывае
Общество

Былых камсамольцаў не бывае

Гэта стала відавочным на сустрэчы, якая адбылася на мінулым тыдні ў раённым краязнаўчым музеі.

Тут сабраліся людзі, чыя маладосць прайшла пад знакам камсамола: Галіна Мар’іна, Людміла Казадаева, Павел Дабрынец, Яўген Богдан, Ала Ачапоўская, Вячаслаў Супрунчык, Ганна Драздовіч, Мікалай Хомка, Максім Сумар, Аляксандра Кулага, Ігар Гапон, а таксама прадаўжальнікі лепшых традыцый – Сяргей Молчан, Андрэй Курыловіч і Ігар Гаргун. За кубкам чаю госці вечара дзяліліся ўспамінамі пра цікавыя паходы, дружныя суботнікі і іншыя эпізоды гарачай камсамольскай пары. Добрым словам яны ўспаміналі час, прысвечаны арганізацыі, якая не толькі гуртавала юнакоў і дзяўчат, але і выхоўвала ў іх дух адданасці Радзіме, далучала моладзь да працы, спорту, культуры, давала пуцёўку ў жыццё. Сустрэча суправаджалася канцэртнымі нумарамі, якія падрыхтавалі самадзейныя артысты Лунінеччыны. Вечар прайшоў на адным дыханні – дыханні эпохі СССР.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть